Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Усе мiне. Зiмовыя завеi…»
Усе мiне. Зiмовыя завеi
I гэты сумны пабруднеўшы снег.
I несканчоныя надзеi —
Усе мiне.
Усе мiне. Пакрыху, цi адразу.
I не пабачыш болей у ва сне
Дзен пазабытых з цягам часу.
Усе мiне.
Усе мiне. I гэты лес няумольны,
Што меней песцiць, усе болей б’е.
I стан тугi i непакою —
Усе мiне.
Усе мiне. Галовы пасiвеюць,
Жыцце i праца спiны пасагне.
I азiрнуцца не паспееш —