Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых…»
Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых,
Якiя ты пачуць хацела.
I што прызнаннi ў каханнi
Выходзяць лепей на паперы.
Прабач, што я не выканаў жаданнi,
Якiя абяцаў калiсьцi.
Завеў у край расчаравання
I не знайшоў дагэтуль выйсця.
Прабач, што не зрабiў цябе шчаслiвай,
Што дараваў адны сумненнi,
Што нават не хапiла сiлы
Агучыць гэта прабачэнне.