Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»
Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.
Усе пры справе ад святла да цемры.
I падлiчыўшы часам плюсы, мiнусы,
Мы разумеем, што не ўсе так дрэнна.
Так i жывем. На бога, чорта лысага,
Цi на кагосьцi там не спадзяемся.
Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,
Але ў сваiх мясцiнах застаемся.
Так i жывем. I клопаты штодзенныя
Перамяжаем з мараю прыемнай.
Кiруемся адвечнымi законамi,
Замацаваных на ўзроўнi генным.
Так i жывем. У горы альбо радасцi
Кiпiць заўседы шчодрае застолле.
Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.
Нам некалi i думаць пра такое.
Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,
Лятаем, хоць зусiм не маем крылаў.
Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,
Пытаем неба, а цi так мы жылi?
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других