Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Адшукаю сабе пакаранне…»
Адшукаю сабе пакаранне,
Перастану зусiм паважаць,
Калi пару радкоў пра каханне
Я не здолею напiсаць.
Сваiм творам я ўразiць гатовы.
Справа звыклая, ды наяву
Сачынiць не адолеў нi слова,
Дурнiў толькi дарма галаву.
Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi
(I не ведаю, як вам сказаць),
У мяне на паперы пачуццi
Не выходзiць адлюстраваць.
Хай не выканаў я абяцанне,
Не таму, што трапло цi лайдак.
Я магу. Толькi вось пра каханне
Не жадаю пiсаць проста так.